09.05.2019 / 16:30

Наталля Эйсмант падзялілася гісторыяй прабабулі, якая была сувязной у партызанаў 12

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант на сваёй старонцы ў інстаграме пад хэштэгам #беларусьпомніць апублікавала фота і гісторыю сваёй прабабулі Ганны Падбярозкінай.

«Усю вайну прайшла медсястрой. Была сувязной партызанскага атраду. Забяспечвала атрады медыкаментамі. Чатыры гады ў падполлі, сотні выратаваных жыццяў. Была адзначана шматлікімі ўзнагародамі — медаль «За адвагу», падзякі… Усё жыццё захоўвала вернасць прызванню — па сканчэнні вайны асісціравала ля аперацыйнага стала многія дзесяцігоддзі. Няма ў Беларусі сям'і, якую не закранула б вайна. І ў кожнай нашай сям'і ёсць свой герой. Мы памятаем!» — напісала Эйсмант.

ЗП

5
Лях / Адказаць
09.05.2019 / 16:54
А дзе жыла ды працавала бабуля? Чаму не напiсала? Зараз у iх усе героямi сталi
3
Палескі партызан / Адказаць
09.05.2019 / 18:32
Пашана бабулі. Яна ў адрозненне ад унучкі змагалася з дыктатурай, а не казала, што гэта наш брэнд.
3
Кроква / Адказаць
09.05.2019 / 18:57
Тым часам праўнучка будуе брэнд не свабоды а дыктатуры і ганарыцца гэтым на ўвесь свет.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру