Гэта першы трэк пасля выхаду трэцяга паўнафарматнага альбома «Метро» год таму.
«Лініі» — гэта вобраз пераломнага моманта ў жыцці кожнага, калі тваё ўнутранае «я» праходзіць самаідэнтыфікацыю: «я ў грамадстве» ці «я і грамадства». У выніку падобных выпрабаванняў ты знаходзіш сваю «такую ж» другую палову.
Усе мы такія розныя, але ўсе мы заадно. І нават шнары жыццё нам пакінула адныя», — тлумачаць удзельнікі гурта.
Хлопцам удалося аб'яднаць любоў да поп-музыкі, прымяніць ейныя прыёмы ва ўласнай творчасці, а таксама чарговы раз паэксперыментаваць з гучаннем, не прывязваючыся да канкрэтнага стылю.
Кампазіцыя сінгла наўмысна пабудавана не ў агрэсіўнай форме. Яшчэ раз пераконваючы тых, хто стэрэатыпна мысліць: «рок — гвалт». Але сапраўдныя моцныя перажыванні можна данесці і сродкамі мілагучнай канструкцыі.
Сінгл «Лініі» гучыць без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльным становішчы. Рэкамендуецца для прыватнага і калектыўнага праслухоўвання. Рэпосты, падабайкі і любыя іншыя ўзаемадзеянні законам не караюцца.
Лайв-прэзентацыя ў Мінску адбудзецца 16 траўня ў клубе Brugge. Квіткі можна набыць анлайн.
«Мутнаевока» у сацсетках: VK, Instagram.
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока». УНП 191688610