10.05.2019 / 00:11

Дэпутат Дзярждумы Затулін: Лукашэнка як дзіця капрызіць і крыўдзіць маму, а затым лашчыцца 10

Дэпутат расійскай Дзярждумы Канстанцін Затулін даў разгорнутае інтэрв'ю татарстанскаму выданню «Бизнес Онлайн», у якім паразважаў пра цяперашнія беларуска-расійскія адносіны.

Затулін лічыць, што на працягу дзясяткаў гадоў праект Саюзнай дзяржавы не рухаецца з месца.

«Вопыт паказвае, што альбо інтэграцыйныя праекты павінны развівацца па шляху большага паглыблення, або сітуацыя пачынае раскручвацца ў іншы бок», — сказаў дэпутат.

Затулін мяркуе, што людзі, якія дамагаюцца паляпшэння адносін Беларусі і Захаду, спрабуюць дыстанцыявацца ад Расіі і хочуць прадэманстраваць незалежнасць Мінска ад Масквы, сёння выйшлі на першы план у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі.

«Я маю на ўвазе перш за ўсё міністра замежных спраў [Уладзіміра] Макея», — адзначыў расійскі парламентарый.

А вось людзі, якія хацелі б большай інтэграцыі, паступова сышлі ў цень.

Затулін кажа, што ў Аляксандра Лукашэнкі «як бы раздваенне асобы».

«Лукашэнка за многія гады асвоіў тактыку, у рамках якой ён паводзіць сябе як вялікае дзіця: капрызіць і крыўдзіць маму, а затым зноў лашчыцца да яе, таму што яна яго любіць, яно для яе роднае», — кажа дэпутат.

Пры гэтым, на яго думку, палітычная інтэграцыя Расіі і Беларусі штучна замарожаная.

«Такое фарміраванне агульнага палітычнага поля было б найважнейшым крокам у развіцці Саюзнай дзяржавы. Але Аляксандр Рыгоравіч гэтага не хоча», — сцвярджае Затулін.

У той жа час расійскі палітык лічыць, што віна ў такой сітуацыі не толькі на Лукашэнку. У 90-я гады ў Расіі былі вельмі далёкія ад інтэграцыйных працэсаў і падтрымлівалі фармальнае перапісванне дакументаў замест таго, каб рэальна будаваць Саюзную дзяржаву.

Дэпутат паскардзіўся, што Лукашэнка не падтрымаў яго «агульнаславянскую» грамадскую структуру ў Беларусі.

«Стварыць ячэйкі руху ў Беларусі не ўдалося, таму што Аляксандр Рыгоравіч, нягледзячы на свае абяцанні, асабіста мне дадзеныя, усё сабатаваў», — запэўнівае Затулін.

Расійскі парламентарый запэўнівае, што ў нашай краіне цяпер у модзе беларусізацыя.

«Ды бог з ёй, але яна разглядаецца з псеўданавуковых пазіцый. Агульныя з Расіяй гістарычныя падзеі трактуюцца інакш», — абураецца Затулін.

Таксама ён запэўнівае, што ў Беларусі зніклі многія шыльды на рускай мове, а шыльдаў на англійскай і кітайскай стала больш, чым на рускай.

«Гэта нядобры сімптом. Тым больш што ён не можа быць праявай смакавых пераваг насельніцтва», — сказаў Затулін.

Дэпутат прызнаў, што ў Беларусі на першым этапе прэзідэнцтва Лукашэнкі і дзякуючы яму былі прынятыя важныя рашэнні аб дзяржаўнасці рускай мовы.

«Гэтыя дасягненні 90-х гадоў з'яўляюцца стопарнымі якарамі, тармазнымі чаравікамі на шляху дэградацыі Саюзнай дзяржавы», — прызнаў Затулін.

Пракаментаваў расійскі парламентарый і сітуацыю з Міхаілам Бабічам:

«Беларускі бок проста не прывык да таго, што яму адказваюць», — сказаў Затулін.

На думку дэпутата Дзярждумы, новы расійскі пасол Мезенцаў не будзе лезці на ражон. Але парадак дня ў расійска-беларускіх адносінах будзе такім самым, што і ў Бабіча.

6
Дед Мороз / Адказаць
10.05.2019 / 00:52
не нужна нам интеграция с РФ
как ты Затулин понять этого не можешь?!
6
Ladzimir / Адказаць
10.05.2019 / 06:32
Засунуў бы ты сабе братка сваю рускую мову ў дупу. І не лез са сваімі гнілымі парадамі.
Рускай мовай і так забіта ўсе, і мне беларусу, другі час недзе паслухаць ці паглядзець перадачу на беларускай мове. 
Лічу што расіскую мову трэба ўрэзаць, і зрабіць хаця б 50х50. А парады Засуліных- у дупу!!!
2
Железный Дровосек / Адказаць
10.05.2019 / 09:05
на... с пляжа с вашей интеграцией!кадырова интегрируйте,он ручной.А здесь Беларусь,детка.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру