Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Сяргей Дарэнка памёр ад разрыву аорты, паведамляе радыёстанцыя са спасылкай на заключэнне судова-медыцынскай экспертызы.

«Анеўрызма грудной часткі аорты разарваная» — так апісана прычына смерці ў заключэнні судова-медыцынскай экспертызы. Ускрыццё праводзілася сёння ноччу ў моргу пры Траякураўскіх могілках Масквы.

Момант, калі галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» зваліўся з матацыкла ў Маскве, трапіў на відэа. Гэтыя кадры публікуе расійскі тэлеканал «360».

Расійскія дзяржаўныя інфармагенцтвы паспяшаліся запэўніць, што «смерць Дарэнкі наступіла з-за натуральных прычын».

Паводле інфармацыі крыніцы ТАСС, журналіст памёр пасля падзення з матацыкла. «Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры горада, яму стала дрэнна з сэрцам. Ён зваліўся з матацыкла. Мінакі выклікалі хуткую, але дактары выратаваць яго не змаглі», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Суразмоўца РІА Навіны таксама заявіў, што «смерць Дарэнкі наступіла з-за натуральных прычын».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?