10.05.2019 / 18:02

Карупцыянераў не будуць вызваляць умоўна-датэрмінова — дэкрэт па барацьбе з хабарамі 15

10 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй». Пра гэта паведамляе прэсс-служба прэзідэнта.

Па новым дэкрэце асуджаныя за карупцыю не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення ці замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем.

Гэта тычыцца злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 210, часткамі 2 і 3 артыкула 235 (пры здзяйсненні ўказаных злачынстваў службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 424, 425, часткамі 2 і 3 артыкула 426 (пры здзяйсненні ўказаных злачынстваў з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), артыкуламі 429-432, а таксама артыкулам 455 Крымінальнага кодэкса.

NN.by

2
БРСМ / Адказаць
10.05.2019 / 18:00
Мабыць, каб толькі на прэзідэнцкае памілаванне разлічвалі і стараліся быць максімальна лаяльнымі
0
Грязный Гарри / Адказаць
10.05.2019 / 19:06
25 лет трындит о "борьбе с коррупцией" Сколько указов-декретов на эту тему издал-трудно вспомнить.А в результате сам эту коррупцию и возглавляет в масштабе страны.И где твой Втюрин?
1
фелікс / Адказаць
10.05.2019 / 19:07
Ну не выйдзе хабарнік датэрмінова, выйдзе забойца ці гвалтаўнік. Наколькі я ведаю, у ЗША асноўнае пакаранне за хабар - вялізны штраф, масімум 1-2 гады зняволення. А у Беларусі чамусці праводзяць драконаўскую палітыку, якая не дае плёну. Прычына толькі у адным - няма празрыстасці выбараў. Вось такі указ хай дасць - прыняць меры каб забяспечыць максімальную магчымасць для беларусаў кантраляваць выбары. А гэта усё - гульня на прымітыўных інстынктах і папулізм. У Кітаі стралялі за хабарніцтва - выніку нуль. Вырашылі іншым чынам - канфіскаваць УСЮ маёмасць ва ЎСІХ сваякоў хабарніка. Вынік - выдатны.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру