10.05.2019 / 20:51

Расія, Канада, ЗША? У Славакіі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі 8

Фінляндыя сёння перамагла Канаду 3:1, Matt Zambonin / HHOF-IIHF Images

10 мая ў Славакіі — у Браціславе і Кошыцэ — стартаваў 83-ы чэмпіянат свету па хакеі (першы турнір прайшоў у 1920 годзе).

Формула традыцыйная: 16 камандаў разбітыя на дзве групы:

А: Фінляндыя, Канада, ЗША, Славакія, Германія, Данія, Францыя, Вялікабрытанія

В: Расія, Швецыя, Швейцарыя, Чэхія, Латвія, Італія, Аўстрыя, Нарвегія.

Каманды ўнутры групаў гуляюць у аднакругавы турнір. Чатыры каманды выходзяць у плэй-оф, затым чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал 26 мая.

Па горшай камандзе вылятаюць з элітнага дывізіёна. Так год таму вылецелі беларусы. Праўда, хутка вярнуліся назад.

Фаварытам называюць зборную Расіі. Традыцыйна фаварытам лічыцца Канада. Праўда, сёння канадцы прайгралі Фінляндыі — 1:3.

Расія сёння без праблем перамагла Нарвегію 5:2.

Увогуле ўсе каманды прывезлі ледзь не мацнейшыя склады: скончыліся два раўнды Кубка Стэнлі.

8
Martin / Адказаць
10.05.2019 / 22:07
Пасля распаду СССР ЗША ніколі не перамагалі, а Швецыя з Канадай па 7 разоў, лічу што пераможа Расія альбо Канада, хоць за Канаду гуляюць студэнты
9
Kenny / Адказаць
10.05.2019 / 23:43
Martin, такие же студенты как и военные играют за ЦСКА и менты за Динамо или там фрезеровщики и токори играли за СССР. Ну и конечно же все эти студенты и рабочие, учат алгебру и точат гайки после или до тренировок. Ваши познания в спорте впечатляют конечно)))
2
Дед Мороз / Адказаць
11.05.2019 / 00:11
Martin, для Canada и USA, ЧМ - это так чемпионат - как всегда не особо значимый в принципе
я болею к примеру за финнов
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру