11.05.2019 / 10:32

«У нас усё гарыць, пажар!» Першакласніца пазваніла ратавальнікам, пакуль п'яная маці спала на падлозе АЎДЫЯ 5

Увечары 9 мая ў адной з кватэр па вуліцы Барыкіна ў Гомелі адбыўся пажар.

Пра яго ратавальнікам паведаміла першакласніца, дачка гаспадыні. Яе п'яная маці ў гэты час спала на падлозе і слаба разумела, што адбываецца.

Падтрымаць уцямную размову з дыспетчарам п'яная жанчына так і не здолела.

Як адзначаюць ратавальнікі, хутчэй за ўсё, падзеі развіваліся наступным чынам: у момант здарэння дзяўчынка была ў іншым пакоі і, адчуўшы пах дыму, забегла ў падпаленае памяшканне, разбудзіла спячую маці і выбегла на лесвічную клетку.

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі школьніца была шпіталізавана з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».

Полымя было патушана гаспадыняй кватэры да прыбыцця ратавальнікаў. У выніку агнём пашкоджана маёмасць у пакоі на плошчы 1 квадратнага метра. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
фелікс / Адказаць
11.05.2019 / 09:38
Дзіце без увагі, пьяная маці. Дзень Победы ж - дзідываівалі, всемпіть. Дзякуй расейскаму рэжыму за светлую будучыню.
14
Жвір / Адказаць
11.05.2019 / 09:41
Treba zabaraniac` nabyvac` dy ūžyvac` alkašku žančynam. Bo abaviazkova biady narobiac`, vo.
0
счётчик Гейгера / Адказаць
11.05.2019 / 11:34
деток жалко. Что такая мать сможет дать ребёнку, в смысле воспитания... Пока диктатор будет у власти, государственной политикой и будет "спаивание" Белорусов, чтобы легче было управлять( точнее править)...
Очень надеюсь что когда-нибудь Новая Власть объявит "войну Водке" и создаст Реальные условия для развития дворового спорта + пропаганда семейных ценностей.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру