11.05.2019 / 10:33

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву на «расіян», якія абражалі беларускую мову 9

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву пракурору Крупскага раёна на мужчын, якія прадстаўляліся расіянамі і абражалі беларускую мову. Здарэнне адбылося 8 траўня ў краме ў Крупках.

Пушкін папрасіў «работніка ў фірменным адзенні крамы, але без бэджыка» паказаць, дзе знаходзіцца распушчальная кава. У адказ пачуў «лаянку, абразы беларускай мове і культуры, нахабнае сцвярджэнне, што ён, маўляў — «расіянін» і не лічыць патрэбным ведаць беларускую мову». Гэты работнік сышоў, але пазней мастак з ім зноў сутыкнуўся ў гандлёвай зале. І зноў здарыўся канфлікт. Па словах Алеся Пушкіна, мужчына зноў абражаў яго і беларускую мову. Яго падтрымаў і супрацоўнік аховы крамы, які таксама прадставіўся «расіянінам».

Праз некалькі гадзін работнік крамы напісаў заяву на Пушкіна ў Крупскі РАУС і ў мастака ўзялі тлумачэнні. Магчыма, што «расіянін» прадставіў зусім іншую версію канфлікту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Алеча / Адказаць
11.05.2019 / 10:41
Дык хто на каго напісаў заяву? Работнік на Пушкіна, ці наадварот?
8
Лях / Адказаць
11.05.2019 / 10:47
Тое, як нахабна паводзяць сябе рускiя у Беларусi, няма анiякага сумнiву. Пару дзен таму назiрау на Камароуцы, як двое рускiх спрабавалi разлiчвцца за каубасы сваiмi расейскiмi грашыма. А калi пачулi здзiуленне i адказ ад прадавачкi, пачалi яе абражаць. На маю заувагу абурылiся, мауляу, калi ужо Лукашэнка увядзе расейскi рубель. Трэба за вас брацца i г.д. Спачатку хацеу мiлiцыю, але якi сэнс? Гэта ж нашы «дарагiя расiяне»
17
mikola ramanau / Адказаць
11.05.2019 / 11:07
Jak z getym Pushkinym sustrecca ? Jak pryedu u Mensk....Nikoga sa znaiomyh ci sjabrou-ne znaisci....Hto na vescy hto na *daczy*.....hto na *lecisce*.............
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру