11.05.2019 / 10:58

У Магілёве сабутэльнікі зладзілі бітву «на шпагах»: ражок для абутку супраць кійка

Увечары 5 мая двое 36-гадовых жыхароў Магілёва пасля сумеснай п'янкі зладзілі паміж сабой бітву. Замест шпаг выкарыстоўвалі доўгі ражок для абутку і дэкаратыўны кіёк з убудаваным клінком, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку аднаму з іх клінком прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі ён шпіталізаваны.

Распачата крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру