11.05.2019 / 11:09

Як выглядае партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт коштам $1,3 мільёна ФОТА 2

8 мая 2019 года супрацоўнікі Падляскага памежнага ўпраўлення (Польшча) спынілі ў Сувалках грузавік з рэгістрацыйнымі нумарамі Літвы. Дзіўныя паводзіны 57-гадовага кіроўцы выклікала падазрэнні ў афіцэраў. Машыну вырашылі дэталёва праверыць, паведамляе Autogrodno.by.

Грамадзянін Літвы сцвярджаў, што вязе мэблю ў Чэхію. Але замест мэблі ў фуры аказаліся нелегальныя цыгарэты.

360 000 пачкаў былі спакаваныя ў кардонныя скрынкі. Ацэначны кошт раскрытай кантрабанды складае больш за $1,3 мільёна!

Кіроўца быў затрыманы. Яму пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пятрок / Адказаць
11.05.2019 / 12:31
Пытанні да тых, хто павінен ведаць:Дзе, хто бярэ гэты тавар, хто крышуе,(ці правільней будзе дахуе), колькі ўдзельнікаў гэтай аферы за апошнія гады папалі на "нары"?
0
Andrej Kažemaks / Адказаць
11.05.2019 / 13:10
Гм, наш завод хоць грошы за гэтую партыю атрымаў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру