11.05.2019 / 11:54

Рэкордная партыя: расіянка марна спрабавала ўвезці ў Беларусь больш за 100 кілаграмаў экстазі 17

Больш за 100 кг псіхатропу экстазі, які выклікае наймацнейшую псіхалагічную залежнасць, канфіскавалі брэсцкія мытнікі са схованак аўтамабіля расіянкі.

38-гадовая грамадзянка Расіі ехала праз пункт пропуску «Дамачава» на «Крайслеры», у якім былі схаваныя ўпакоўкі з псіхатропамі і наркотыкамі.

Расіянка адправілася на «чырвоны» калідор, прадставіўшы да дэкларавання электрасамакат і кандыцыянер.

Аднак пры аглядзе аўтамабіля мытнікі выявілі ўтоены тавар. У «Крайслеры» былі спецыяльна зробленыя тайнікі, якія адкрываюцца з дапамогай электрамагнітнага замка.

У выніку ў расіянкі сканфіскавалі больш за 100 кілаграмаў экстазі, а таксама гашыш.

Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на мяжы за апошнія 25 гадоў.

Ужыванне экстазі здольна выклікаць наймацнейшую псіхалагічную залежнасць і мае вельмі неспрыяльныя наступствы для здароўя. Пасля ўжывання таблетак адбываецца рэзкае павышэнне фізічнай і мышачнай актыўнасці, з'яўляецца эйфарыя, падчас якой чалавек здольны здзейсніць злачынства.

Расіянка змешчана ў следчы ізалятар. У яе дачыненні заведзеная крымінальная справа. Замежніца можа атрымаць тэрмін да 10 гадоў зняволення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
фелікс / Адказаць
11.05.2019 / 12:01
Такое уражанне, што вазілі-вазілі, а тут раптам беларуская міліцыя вырашыла звяртаць на гэта увагу. Выбары ?
13
Aleh / Адказаць
11.05.2019 / 12:03
клевета на экстези )))).
15
Aleh / Адказаць
11.05.2019 / 12:05
его даже использовали в медицинских целях психотерапевты,для чувства эмпатии. Находить проще общий язык с поциэнтами.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру