11.05.2019 / 12:22

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў поўнасцю зняты

Міністэрства лясной гаспадаркі інфармуе грамадзян аб стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі ў лясным фондзе.

Так, па стане на 10 мая на большай частцы краіны ўстанавіўся I клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я (поўная негарымасць). У перыяд з 28 красавіка па 10 мая ў лясным фондзе Мінлясгаса не было зарэгістравана ніводнага выпадку ўзгарання. У сувязі з гэтым міністэрства ініцыюе поўнае зняцце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Нагадаем, прыняцце адпаведных рашэнняў ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя органы.

Актуальную інфармацыю аб увядзенні і зняцці забаронаў на наведванне лясоў у аператыўным рэжыме можна паглядзець на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле інфармацыі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя», з 25 красавіка на большай частцы краіны ўстанавіўся IV клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я (высокая гарымасць).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру