Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў чуткі, якія звязваюць затрыманне намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына і адхіленне Міхаіла Бабіча ад пасады пасла Расіі ў Беларусі.

Кіраўнік краіны сцвярджае, што Андрэй Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Раду бяспекі некалькі гадоў таму, калі працаваў кіраўніком Службы бяспекі прэзідэнта.

«Вось тады ў мяне былі сумневы, і літаральна праз некалькі месяцаў мне далажылі аб тым, што да яго ёсць пытанні, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму гэта не мае ніякага дачынення да таго, што ён нібыта быў ледзь ці не агентам пасла Расіі. Калі б ён быў агентам замежнага амбасадара, праз суткі б ужо ведалі пра гэта».

Каля паўтара-двух гадоў былы кіраўнік Службы бяспекі знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў, у якіх было шмат фактаў аб яго супрацьпраўнай дзейнасці.

«Але было маё жалезабетоннае патрабаванне: чалавек, які мае «індульгенцыю» ад прэзідэнта, павінен быць затрыманы толькі пры наяўнасці жалезабетонных доказаў. Яго ўзялі з доказамі злачынства: 150 тысяч даляраў яму ў чарговы раз прывезлі расіяне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што Уцюрын не быў яму блізкім. «Маіх блізкіх людзей вы бачылі 9 мая. Гэта былі тры чалавекі [сыны], якія стаялі ў мяне за спіной. Паверце, гэта самыя блізкія і родныя мне людзі, за якіх я адказваю галавой», — запэўніў ён.

Былы начальнік службы бяспекі прэзідэнта, намеснік сакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын быў затрыманы ў сярэдзіне красавіка пры атрыманні хабару памерам $149 тысяч. Яму нібыта заплацілі прадстаўнікі расійскай камерцыйнай структуры за прасоўванне яе інтарэсаў у Беларусі.

Андрэй Уцюрын

Нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. У 2014—2019 намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.

Чытайце:

КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

Што азначае, калі кіраўнік Рады бяспекі працуе на замежную структуру?

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Як выглядае катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Андрэю Уцюрыну

КДБ не пашкадаваў нават кватэру Уцюрыных, пабудаваную з ільготным крэдытам і аформленую на жонку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0