11.05.2019 / 20:37

Цяпер можна не выклікаць ДАІ пры аварыі, калі пашкоджанняў на 800 еўра, а не 400 еўра, як раней 3

Ілюстрацыйны здымак. Фота Волі Афіцэравай.

Аляксандр Лукашэнка 11 мая падпісаў указ № 175 «Аб страхаванні».

Важнае новаўвядзенне ў ім датычыцца так званага «еўрапратакола». Ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні аварыі без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра.

Гэта спросціць афармленне дарожных здарэнняў для аўтамабілістаў і знізіць нагрузку на ДАІ.

Апроч таго, цяпер рамонт дэталяў рулявога кіравання і тармазной сістэмы пасля аварыі будзе ажыццяўляцца без уліку ступені зносу.

Нарэшце, зніжаныя памеры страхавых тарыфаў для ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў.

NN.by

0
фельдкурат / Адказаць
11.05.2019 / 21:18
Напішыце нармальны загаловак((( невукі
0
ЯНКА / Адказаць
11.05.2019 / 23:22
★ 2 Фельдкурат: +100! :)))) ★
0
вася чэсных / Адказаць
12.05.2019 / 04:09
"Нн" вы бы сделали статью-памятку, или интервью с юристом о том, как правильно оформить такое ДТП без вызова ГАИ. Многие были бы вам весьма благодарны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру