На жыхара Калінкавічаў, які скраў з хаты знаёмага ласіныя рогі, завялі крымінальную справу за рабаванне з гвалтам, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

23-гадовы малец папрасіў у 59-гадовага знаёмага грошы на алкаголь, але той адмовіў.

Тады малодшы збіў старэйшага і забраў з кватэры ласіныя рогі, якія выкарыстоўваліся ў якасці вешалкі. На працягу паўгадзіны ён знайшоў на іх пакупніка і збыў. Неўзабаве мужчына быў затрыманы.

Распачата крымінальная справа за рабаванне, злучанае з гвалтам. Маладзёну пагражае да 6 гадоў зняволення. Зрэшты, ён ужо быў судзімы за крадзеж, некалькі месяцаў таму выйшаў на волю.

Пацярпелы ад шпіталізацыі адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0