Прыкладна год таму 28-гадовая гродзенка пазнаёмілася з 27-гадовым маладым чалавекам. Зараз дзяўчына чакае ад яго дзіця, якое павінна хутка нарадзіцца. Пакуль маладзёны не рэгістравалі свае адносіны і жывуць асобна, але канфлікты паміж імі здараліся, паведамляе гродзенская міліцыя.

Раней дзяўчына ўжо звярталася ў міліцыю, праводзіліся праверкі. Днямі здарылася чарговая сварка. П'яны мужчына ўдарыў сваю абранніцу і пагражаў ёй забойствам. Бліжэй да раніцы дзяўчына патэлефанавала сваёй маці і папрасіла прыехаць. Пачуўшы гэта, малады чалавек на вачах цяжарнай дзяўчыны забраў яе $400, якія ляжалі ў шуфлядцы, і ўцёк. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго заведзеныя дзве крымінальныя справы: рабаванне і пагроза забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0