12.05.2019 / 10:28

Уладзімір Някляеў. Да дня дзяржаўнага сцяга і герба 15

Народу можа засціць зрок
Без дай прычыны.
Ды бачыць Божа кожны крок
На звод Айчыны.

У вочы вам адплаты час
Зірне сурова.
Каб дзеці апраўдалі вас —
Вярніце Мову!

Няма пачаткаў і канцоў,
Усё — працяг.
Каб не ўскіпела ў жылах кроў —
Вярніце Сцяг!

Улады сверб, што вас скубе,
І славы сверб —
Пакіньце ўсё сваё сабе,
Вярніце Герб!

Дальбог, пра гэта не са зла
Малюся ў скрусе,
А каб зямля вас прыняла
На Беларусі.

9
Алесь / Адказаць
12.05.2019 / 10:43
Моцна!. Выбітныя радкі, ўсе прачутае, асэнсаванае і трапна данесенае. Вось гэта талент.
69
хамса / Адказаць
12.05.2019 / 10:52
>А каб зямля вас прыняла. На Беларусі.
а нам што - так ужо патрэбны гэтыя габрэйскія могілкі тут, га, Уладзімер Пракофавіч?) гэтыя так званыя турыстычныя мясціны..) гы) што - шмат турыстаў з ізраяля ці зша наведваюць гэтую сваю так званую “гісарычную” радзіму? зямлю абетаванную
дык а нам нашто іх могілкі? тым больш у якасці культурнай спадчыны)
6
Стрэмка / Адказаць
12.05.2019 / 10:53
Добра, зачапіла!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру