uefa.com

uefa.com

Частка футбалістаў «Барселоны» засталася незадаволеная атмасферай у камандзе. Пра гэта паведамляе Marca.

Па інфармацыі выдання, гульцоў не задавальняе, што капітан каманды Ліянэль Мэсі валодае пэўнымі прывілеямі ў параўнанні з іншымі футбалістамі. Форварда абвінавачваюць у тым, што яго сяброўскія адносіны з галоўным трэнерам Эрнэста Вальвердэ шкодзяць калектыву.

Адзначаецца, што на асаблівым становішчы таксама знаходзяцца нападаючы Луіс Суарэс і абаронца Жэрар Піке. З-за паслабленняў у дачыненні да Мэсі, Суарэс і Піке трэнер страціў аўтарытэт сярод часткі гульцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0