vk.com
У Мардовіі кіраўнік рэспубліканскага МУС генерал-маёр Юрый Арсенцьеў, пракурор Аляксандр Філімонаў і епіскап Веніямін Кірылаў неслі на шэсці «Несмяротнага палка» 9 мая фатаграфіі аднаго і таго ж ветэрана, падпісаныя рознымі імёнамі, паведамляе паблік «Амбудсмен паліцыі» «Укантакце».
Здымкі сілавікоў, на якіх раздрукаваныя фатаграфіі аднаго і таго ж чалавека з подпісам: Кудашкін Мацвей Андрэевіч і Кудашкін Андрэй Мацвеевіч, — з'явіліся ў афіцыйным пабліку рэгіянальнага МУС.
Пасля таго як на гэта звярнулі ўвагу ў сетцы, здымкі з шэсця былі выдаленыя.