У апошнім тур «МанСіці» перамог у гасцях «Брайтан» 4:1 і другі год запар стаў пераможцам англійскай прэм'ер-лігі. Другое месца ў «Ліверпуля», які перамог «Вулверхэмптан» 2:0.

«Сіці» заваяваў шосты тытул у гісторыі, з іх чатыры з 2012 года. Абсалютны пераможца чэмпіянату Англіі (першы пераможца ў 1889 годзе) — «Манчэстэр Юнайтэд», у іх 20 тытулаў, у «Ліверпуля» — 18, у «Арсенала» — 13.

Аднак у «Ліверпуля» галоўны матч яшчэ наперадзе: іх чакае фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Тотэнхэма», які фінішаваў у чэмпіянаце на чацвертым месцы.

МанСіці — 98, Ліверпуль — 97, Чэлсі — 72, Тотэнхэм — 71, Арсенал — 70, МанЮнайтэд — 66…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0