У французскім Руане ў пятніцу распачаўся суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка.
У турніры бяруць удзел чатыры клубы:
мінскі «Керамін», славацкі «Марцін», італьянскі «Бальцана» і гаспадары спаборніцтваў — «Руан».
Беларусы сёння сустракаліся з «Марцінам» і прайгралі 1:5,прычым «драконы» першымі закінулі шайбу: на 8‑м хвіліне вызначыўся Андрэй Глебаў.
Лік па перыядах: 1:0, 0:3, 0:2.
Увечары ў пятніцу прайшоў матч «Руан» — «Бальцана» - 1:3.
Марцін — 3 балы, Бальцана -- 3, Руан, Керамін — 0.
***
Падапечныя Андрэя Гусава заўтра згуляюць з нармандцамі. Пачатак матчу а 21‑й, у нядзелю - з «Бальцана» (пачатак а 17‑й).
Два гады таму, у студзені 2007 г., мінскае «Юнацтва» выйграла суперфінал Кантынентальнага кубка, што праходзіў ў Венгрыі. А ў 2004 г. «Гомель» заваяваў срэбра.
0
0
0
0
0
0