Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Самалёт Sukhoi Superjet 100 (SSJ-100) авіякампаніі «Аэрафлот», які выляцеў з Масквы ў Самару, вярнуўся ў аэрапорт вылету, сведчаць дадзеныя партала Flightradar.

Па дадзеных сэрвісу, самалёт выконваў рэйс SU1206 і вылецеў з Шарамеццева ў 01:59 па маскоўскім часе. У раёне Уладзіміра на 23 хвіліне палёту лайнер па невядомых прычынах развярнуўся і адправіўся ў маскоўскі аэрапорт.

Адзначаецца, што SSJ-100 павінен быў прыбыць у аэрапорт Самары ў 04:30 па мясцовым часе (03:30).

Нагадаем, што 5 мая ў Шарамеццева згарэў пры пасадцы суперджэт, што меўся ляцець з Масквы ў Мурманск. Тады загінулі 41 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0