13.05.2019 / 10:46

Праціўнікі акумулятарнага завода ўначы затрымалі фуру, якая ехала з прадпрыемства, і паведамілі пра гэта ў КДБ 3

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 13 траўня пад Драгічынам. Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце затрымалі фуру, якая ехала з тэрыторыі прадпрыемства.

Як паведаміў у фэйсбуку актывіст Алесь Абляк, у кузаве былі выяўленыя акумулятары. Ён патлумачыў, што акумулятарны завод знаходзіцца ў пусканаладкавым рэжыме, таму пакуль не можа выпускаць батарэі на продаж.

Праціўнікі завода выклікалі ДАІ, аднак інспектары, праверыўшы накладныя і іншыя дакументы, адпусцілі фуру.

Пра інцыдэнт актывісты паведамілі абласному ўпраўленню КДБ. 

65
Ммм / Адказаць
13.05.2019 / 11:36
А хто яны такія каб затрымліваць чужы транспарт?
7
фелікс / Адказаць
13.05.2019 / 11:51
Бедалагі. Абалгуць і яшчэ штрафаў дадуць. Улада небеларуская, непадкантрольная.
4
tagasviet / Адказаць
13.05.2019 / 14:39
Ммм, а хто такія тыя, хто будуе завод на народнай зямлі без уліку інтарэсаў народа? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру