13.05.2019 / 13:45

Мінкультуры Расіі выдаткуе $340 тысяч на мерапрыемствы РПЦ у Беларусі 16

Міністэрства культуры Расіі абвясціла адкрыты конкурс на аказанне паслуг па арганізацыі і правядзенні 21 мерапрыемства духоўнага характару ў Беларусі з нагоды Дзён Расіі. Багаслоўская канферэнцыя, духоўныя кінапаказы і выступленне царкоўнага хору, як сцвярджае ведамства, дапамогуць узаемавыгаднаму супрацоўніцтва паміж краінамі СНД, паведамляюць Адкрытыя медыі.

Пачатковы кошт кантракту — 22 млн рублёў (340 тысяч даляраЎ). Па яго ўмовах, мерапрыемствы павінны прайсці да 20 снежня 2019 года. Ва ўсіх іх абавязкова прымуць удзел прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы і паломніцкіх цэнтраў, а таксама расійскія дзеячы культуры. Размяшчаць іх будуць у беларускіх гатэлях катэгорыі 3 і 4 зоркі.

2
фелікс / Адказаць
13.05.2019 / 13:47
Армія баявых папоў Расеяй фінансуецца шчодра.
1
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
13.05.2019 / 13:59
На мерапрыемствы філіі ФСБ. 
2
Доктар / Адказаць
13.05.2019 / 14:05
Русіфікацыя паўзе. Успомніце словы Мараў’ева-вешальніка. Нам трэба быць моцнымі, трэба супрацьстаяць ментальна гэтай начале.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру