13.05.2019 / 14:29

Расія ацаніла шкоду за брудную нафту па «Дружбе» 4

novosti-n.org

«Сёння спецыялісты называюць велізарныя сумы [шкоды для Беларусі ад забруджвання нафтаправода «Дружба»] — больш за $100 мільёнаў, — заявіў у суботу Аляксандр Лукашэнка. — Гэта велізарная шкода, нанесена нафтаправоду, самому абсталяванню на нафтаправодзе — помпам і інш., — і [шкода абсталяванню] на НПЗ». Дакладныя лічбы ён назваць адмовіўся, заявіўшы, што дачакаецца падлікаў спецыялістаў. Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, Беларусь недаатрымала пэўны прыбытак, у прыватнасці валютную выручку за транзіт. «Мы страцілі сотні мільёнаў даляраў», — адзначыў ён.

«Шкода, імаверна, будзе складацца з трох кампанентаў: недаатрыманыя сродкі за транзіт, недаатрыманы прыбытак ад перапрацоўкі расійскай нафты, сродкі, выдаткаваныя на ачыстку і, магчыма, на замену або рамонт абсталявання», — лічыць старшы дырэктар аддзела карпарацый Fitch Дзмітрый Марынчанка.

Па разліках «Ведомостей», зыходзячы з наяўных дадзеных, шкода можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн.

Плата за транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі ў напрамку Польшчы, Германіі і Украіны у 2018 г. была $ 0,84 за перапампоўку 1 т на 100 км, казаў у красавіку старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў. Пры працягласцi нафтаправодаў дзяржкампаніі «Гомельтранснафта Дружба» 1900 км плата за ўвесь маршрут магла быць $ 15,96 за 1 т. Дадзеныя, колькі расійскія кампаніі прапампавалі праз тэрыторыю Беларусі, адрозніваюцца: віцэ-прэзідэнт «Транснафты» Сяргей Андронаў казаў у студзені, што перапампаваныя былі 48,9 млн тон, на сайце «Гомельтранснафта Дружбы», якая адкаўвае за перапампоўку, указана, што з Расіі праз Беларусь прайшло 58,8 млн тон. Такім чынам, «Гомельтранснафта Дружба» магла атрымаць за транзіт у мінулым годзе ад $ 780,4 да $ 938, за 5 млн, а недаатрыманая выручка пры захаванні тарыфу і прапампоўкі магла скласці за 14 дзён ад $ 29 млн да $ 35 млн.

3
Бел / Адказаць
13.05.2019 / 14:44
Кроме того пусть цену на нефть для Беларуси снижают в счёт будущих рисков, коль в России возможно качать некачественную нефть по своей территории тысячи километров и не сделать ни единой пробы(либо делать, но игнорировать результаты)
16
Aleh / Адказаць
13.05.2019 / 15:30
Я считаю обойдутся.Заплатить им за испорченное оборудование и все.Например как нас выселяли из частного дома.Дают квартиру по квадратным метрам в любом районе Минска и все.А то что человек может заработать,за то что переуступит свой участок застройщику,так такую упущенную выгоду не считают.Хрен им без соли а не компенсацию за забруджаную нефть.
16
Aleh / Адказаць
13.05.2019 / 15:30
Бел,хрен а не скидку тебе на нефть. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру