У свеце распаўсюдзіліся звесткі, што паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ір прызначыў сабе пераемніка, трэцяга сына – Кім Чэн Уна.

“Усё гэта на 99% – чарговая качка, якімі ўжо перакармілі,” – піша ў сваім жывым дзённіку адзін з лепшых знаўцаў Паўночнай Карэі Андрэй Ланькоў.

“Пару месяцаў таму з амаль такой жа ўпэўненасцю казалі, што спадчыннікам стане Чан Сон-тхэк. А перад гэтым гаварылі пра старэйшага Кім Чон-нама. А яшчэ перыядычна паведамляюць, што "напэўна" прызначаць сярэдняга, Кім Чон-чхоля. І пра цяперашнюю баявую сяброўку Палкаводца, Кім Ок, таксама гаварылі. Раней хваля гэтых чутак (заўсёды непацверджаных) паднімалася раз у паўтары гады. Цяпер – ледзьве не кожныя тры месяцы. Што гэта такое, што за гэтым стаіць, чаму раптам гэтыя прыступы рэгулярнай медыйнай шызафрэніі нечакана так пачасціліся...

Паўднёвакарэйская выведка прамацоўвае сітуацыю? Папросту. Групоўкі ў Пхеньяне зліваюць інфу праз сваіх людзей у Маньчжурыі і ў японскім Чхонрэне? Верыцца з цяжкасцю, але цалкам магчыма. Амерыканцы спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю? Малаверагодна, але цалкам выключыць таксама нельга. Журналюгі (японскія, хутчэй за ўсё) для падвышэння тыражоў выдумляюць? Ці ледзь не самае верагоднае.

…Калі кагосьці прызначаць, то мы пра гэта даведаемся. Па пачатку кампаніі ў афіцыйным (і цалкам адкрытым) паўночнакарэйскім друку, па з'яўленні партрэтаў. Пакуль гэтага няма - усе чуткі трэба пасылаць у топку…

Нарэшце, нават калі Палкаводзец сапраўды кагосьці прызначыць, і мы нейкім цудам пра гэтае ягонае рашэнне даведаемся пэўна, то гэтае веданне ўсё роўна не будзе значыць нічога. Ні аб кім з 5-6 патэнцыйных кандыдатаў толкам не вядома роўна нічога палітычна важнага (ну, аб Чан Сон-тхэку сёе-тое такое вядома, але зусім трохі). Таму нават веданне імя пераемніка нічога не скажа пра той курс, які ён будзе праводзіць,” – кажа Андрэй Ланькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?