Улады Кітая абвясцілі пра ўвядзенне павышаных пошлін на шэраг катэгорый тавараў з ЗША. З 1 чэрвеня 2019 года стаўкі пошлін на шэраг тавараў з ЗША агульным коштам $60 мільярдаў будуць павышаны і складуць у выніку ад 10% да 25%.

Міністэрства фінансаў Кітая назвала рашэнне аб павышэнні пошлін адказам на аналагічны крок уладаў ЗША, што павысілі пошліны на імпартуемыя з Кітая тавары агульным коштам $200 мільярдаў.

Кітайскае міністэрства адзначыла, што дзеянні ЗША парушаюць дасягнутыя дамоўленасці, шкодзяць інтарэсам абодвух бакоў і не адпавядаюць чаканням міжнароднай супольнасці.

Раней у панядзелак, 13 мая, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Кітаю ўзмацненнем раней прынятых мер і параіў Пекіну хутчэй заключыць здзелку.

«Кітаю не варта помсціць — будзе толькі горш! Я адкрыта кажу прэзідэнту Сі і ўсім маім шматлікім сябрам у Кітаі, што Кітаю будзе вельмі дрэнна, калі вы не заключыце здзелку», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0