13.05.2019 / 17:01

На гомельскім марозіве напісалі «Жыве Беларусь!» ФОТАФАКТ 21

Мала таго, што гомельскі брэнд «Белы полюс» выпусціў першае ў свеце марожнае з валошкамі і льном, дык яшчэ і на ўпакоўцы з’явіўся незвычайны англа-беларускі слоўнік.

Фота 1863x.com.

Замежнікам прапаноўваецца пяць фраз, з веданнем якіх яны дакладна не прападуць у Беларусі. Напрыклад, калі турысты хочуць знайсці новых сяброў, то маюць спытаць: «Як дабрацца да Зыбіцкай?»

А каб выказаць рэспект новым сябрам, можна проста сказаць: «Жыве Беларусь!»

Так-так, той самы купалаўскі выраз змешчаны на ўпакоўцы новага марозіва. А яшчэ абяцаюць, што хутка з’явіцца інстаграм-канал @belypolus, дзе замежнікам прапануюць гэтыя і не толькі фразы ў карцінках. Дарэчы, адзначым, што выкананыя выразы на беларускай лацінцы, а не на хаатычным гібрыдзе гукаў і літар.

«Калі замежнікі прыязджаюць у нашу краіну, ім тут жа прапануюць паехаць у Нясвіжскі замак і пакаштаваць дранікі, — каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч. — Мы любім класіку, але адкрываем турыстам розныя бакі Беларусі, асабліва тым, хто прыязджае сюды не ўпершыню і каля замкаў дранікі ўжо еў.

Беларуская мова ў першую чаргу паказвае нас як асобную нацыю. Таму мы хочам, каб замежнік у камплект да магніцікаў узяў з сабой каларытную беларускую фразу, прамаўляючы якую, згадваў бы смак і характар нашай краіны».

ЗП

7
paleshuk / Адказаць
13.05.2019 / 17:06
Годна! Вельмі годна!
8
Будулай / Адказаць
13.05.2019 / 17:11
гэта лепшае, што прыдумалi у  маркетынгу за апошнi час. магутная павага!
5
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
13.05.2019 / 17:23
Вельмi прыемная навiна. Малайцы гамельчане-мае землякi. Але чаму ж толькi на гомельскiм?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру