Інфляцыя ў красавіку склала 0,04% у параўнанні з сакавіком, паведамляе Белстат.
З пачатку года інфляцыя складае 2,7%.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,2% да ўзроўню сакавіка і на 3% - да снежня 2018 г. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,1% і 1,7%. Паслугі сталі даражэй на 0,2% і 3,3% адпаведна.