Здарэнне адбылося 10 мая ў Маладзечне, паведамляе абласная міліцыя

68-гадовая жанчына жыве ў шматкватэрным доме на чацвёртым паверсе. 43-гадовы сусед — на першым. Злоўжывае спіртнымі напоямі і выпрошвае грошы.

У тую раніцу мужчына збіраўся зайсці да жанчыны, каб зноў папрасіць грошай. Але ўспомніў, што доўга не аддаваў ёй 6 рублёў, і вырашыў, што дамовіцца не ўдасца. Таму прыхапіў з сабой чорную маску.

На пытанне «Хто там?» Мужчына адказаў «я» — жанчына па голасе пазнала суседа. Калі гаспадыня адчыніла дзверы, то ўбачыла мужчыну ў масцы. Па словах пенсіянеркі, ён паспрабаваў увайсці ў кватэру, штурхнуў яе. Калі яна сарвала маску, уцёк. Жанчына тут жа патэлефанавала ў міліцыю.

На месца здарэння выбылі кіраўніцтва Маладзечанскага РАУС, следча-аператыўная група, нарад супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы.

Падазраваны замкнуўся ў сваёй кватэры, дзверы не адчыняў. У работу ўключыліся супрацоўнікі АМАПа. Кватэру ўзялі штурмам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0