У Канах стартуе знакаміты кінафестываль. Гэтым разам ён будзе праходзіць па 25 мая.

Па традыцыі праводзяцца некалькі конкурсных праграм: «Асноўная конкурсная праграма», «Асаблівы погляд», «Праграма кароткаметражных фільмаў» і «Сінэфандасьён», у рамках якой дэманструюцца студэнцкія карціны. Тэмамі цяперашніх Канаў абвешчаны «рамантызм і палітыка».

У асноўнай конкурснай праграме апошні фільм Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе» (Once Upon a Time in Hollywood)

Апошні раз праца Таранціна дэманстравалася ў Канах у 2009 годзе — «Бясслаўныя вырадкі». А 25 гадоў таму было оскараноснае культавае «Крымінальнае чытво» (1994). Тады карціна рэжысёра ўзяла «Пальмавую галіну». 

Дзеянне «Аднойчы ў Галівудзе» адбываецца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Леанарда Ды Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтон і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарльза Мэнсана. У фільме таксама сыгралі Марго Робі і Аль Пачына.

Беларуская прэм'ера «Аднойчы ў Галівудзе» намечана на 8 жніўня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0