14.05.2019 / 10:37

Мінабароны паставіла помнік на магіле Аляксандра Коржыча ФОТА 8

Першапачаткова помнік збіраліся паставіць да дня нараджэння Аляксандра 15 красавіка, аднак зрабіць гэта атрымалася толькі незадоўга да Радаўніцы, піша Радыё Свабода.

«Паставілі помнік, засталося яшчэ крыху добраўпарадкаваць там, плітку пакласці, але помнік ужо стаіць, — расказала Святлана Коржыч. — Хадзілі ўчора з ваенкомам на могілкі, глядзелі, што яшчэ трэба зрабіць. У ваенкамаце кажуць, што грошай больш няма ў іх. Калі так, то я сама дараблю. Дзякуй і на гэтым».

Святлана не ведае, колькі дакладна грошай Мінабароны пералічыла на помнік. Жанчына кажа, што падобны помнік у Пінску можа каштаваць каля 10 тысяч рублёў. Раней на магіле Аляксандра стаяў драўляны крыж, пастаўлены падчас пахавання. Паставіць помнік на магіле яе сына паабяцаў асабіста міністр абароны Андрэй Раўкоў. Гэта адбылося падчас асабістага прыёму ў міністэрстве.

«Мне падабаецца, добры помнік, — дадае Святлана Коржыч. — Адзінае, што пасля святары адмаўляліся асвяціць яго. Мы пайшлі прасіць разам з сястрой Сашы. Спачатку адзін не захацеў, потым яшчэ адзін. Ды яшчэ нам у рукі ўсунуў картку з малітвай за суіцыднікаў. Вельмі крыўдна было… У выніку знайшоўся яшчэ адзін святар, малады. Ён асвяціў».

Аляксандр Коржыч трагічна загінуў на тэрыторыі Аб’яднанага навучальнага цэнтра ў барысаўскіх Печах у канцы верасня 2017 года. Яго цела было знойдзенае павешаным у падвале медыцынскай роты толькі праз тыдзень пасля здарэння. Першапачаткова Мінабароны назвала выпадак шараговым суіцыдам, аднак пасля розгаласу ў СМІ ў Печах адбыліся масавыя затрыманні сяржантаў і афіцэраў, а кіраўнік навучальнага цэнтру страціў пасаду.

4
user / Адказаць
14.05.2019 / 10:44
Какая неслыханная щедрость.
6
Axel Justas / Адказаць
14.05.2019 / 11:31
Паводзіны "сьвятароў" што адмовіліся асвячацаць помнік вельмі паказальныя. Як мерседэсы, басейны ці ідыёцкія лініі сталіна асвячаць - дык калі ласка, грошы не пахнуць. А калі ў чалавека сапраўдная бяда і ён звяртаецца, каб атрымаць хоць нейкі спадзеў і супакоіць душэўныя пакуты - дык на табе картку з інструкцыямі. З-за інструкцыяў забыліся, навошта расу надзелі.
4
Вецер валос. / Адказаць
14.05.2019 / 11:34
Непрыемна.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру