Кіраўнік дзяржавы сёння прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі Алу Бодак, піша БелТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Ала Бодак вымавіла тэкст прысягі, узяўшы на сябе абавязацельства сумленна, добрасумленна і справядліва абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі.

Пасля прынясення суддзёй прысягі кіраўнік дзяржавы ўручыў ёй пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарункавы экзэмпляр Канстытуцыі. На цырымоніі таксама прысутнічалі старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0