Пра гэта ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па пытанні будаўніцтва такога цэнтра, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што арганізацыя выставачнай дзейнасці з'яўляецца вельмі сур'ёзным і прынцыповым пытаннем для Беларусі, і краіне патрэбен Нацыянальны выставачны цэнтр.

«Такі выставачны цэнтр у любой краіне патрэбны. У сучасным свеце немагчыма без арганізацыі выстаў і падобных мерапрыемстваў весці перш за ўсё гандаль. Ну а для экспартна арыентаванай краіны наогул немагчыма развіццё. Мы даўно гаварылі на гэтую тэму, мною была пастаўлена задача аб прапрацоўцы пытанняў развіцця выставачнай дзейнасці і будаўніцтва нацыянальнага цэнтра, які б адпавядаў усім патрабаванням сучаснасці. Але пытанне неапраўдана зацягнулася. Давайце вызначацца і зробім так, каб ужо ў 2021 годзе мы мелі падобны цэнтр», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0