14.05.2019 / 11:44

Міхалок прэзентаваў новы кліп ВІДЭА 8

«Каалы» — чацвёрты сінгл з дэбютнай кружэлкі DREZDEN, на які Сяргей Міхалок і яго каманда прадставілі афіцыйны відэакліп. 

Як і ў папярэдніх працах калектыву, у відэа поўна разваг і алегорый, якія разгадваць гледачам давядзецца самастойна.

— Для мяне «Каалы» — гэта роздум аб імавернай магчымасці чалавека забяспечыць сабе бясконцае жыццё пры дапамозе тэхналогій у эру татальнага касмічнага і лічбавага прагрэсу. Калі жыццё не абмежавана часам, да яго выпрацоўваецца талерантнасць, заканчваюцца ўражанні, заціхае музыка ў галаве, бо ўсё ўжо праслухана і даўно заўважана, — так прадстаўляе песні і відэа Сяргей Міхалок.

Герой - пажылы няшчасны чалавек, народжаны ў другой палове 20-га ст., адпраўляецца за порцыяй задавальнення ад мінулага, наборам зачэпак за жыццё з яе пахамі і сюжэтамі. 

NN.by

11
Nokia / Адказаць
14.05.2019 / 11:52
Ужо большасці па барабану дзе і з кім выступае Сірожа, і што ён запісвае і прэзентуе.
8
ooo / Адказаць
14.05.2019 / 12:08
Не впечатляет.
12
LitvinM / Адказаць
14.05.2019 / 13:39
Пасьля яго дэмарша на 100 годдзе (ды і потым там нешта прамаўляў у тым самым сэнсе) ен мне як асоба зусім не цікавы. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру