Ураніцы 13 мая каля вёскі Любяча ва Уздзенскім раёне 48-гадовы кіроўца «Лады» з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе мінская абласная ДАІ.

Праз нейкі час іншы кіроўца заўважыў машыну ў кювеце і спыніўся. Аказалася, кіроўца «Лады» ўжо памёр. Прычына яго высвятляецца.

Папярэдне ён быў цвярозы, прышпілены, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху раней не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0