У бальніцу 13 мая даставілі 41-гадовага мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі.
Фота УСК па Брэсцкай вобласці
Следча-аператыўная групай высветліла, мужчына зваліўся на зямлю з трэцяга паверха, калі спрабаваў спусціцца па замацаваным ім загадзя ў кватэры тэлевізійным кабелі. Мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што ў кватэры яго закрыла жонка, каб ён не піў.
У цяперашні час берасцейцу аказана медыцынская дапамога, пагрозы яго жыццю няма.
0
0
0
0
0
0