14.05.2019 / 13:18

Уладзімір Някляеў з’ехаў у Швецыю як пісьменнік-бежанец. Пакуль невядома, наколькі надоўга 53

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў цяпер знаходзіцца ў шведскім горадзе Лунд. Выданне Sydsvenskan напісала, што беларускі аўтар атрымаў статус пісьменніка-бежанца ў Швецыі.

Уладзімір Някляеў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Паводле шведскіх СМІ, Някляеў атрымаў двухгадовую стыпендыю, а таксама бясплатнае пражыванне ў горадзе Лунд, які знаходзіцца на поўдні Швецыі.

«Праграма накіраваная на пісьменнікаў, якія падвяргаюцца цэнзуры ці пераследу ў сваёй краіне», — гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Някляеў пракаментаваў для «НН» сваё знаходжанне ў скандынаўскай краіне.

«Гэта ні ў якім разе не эміграцыя. Я меў запрашэнне ад шведаў, але не мог скарыстаць яго праз справы ў Беларусі. Паколькі абвесцілі, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца не сёлета, то я вырашыў выкарыстаць гэтую магчымасць. Спадзяюся за гэты час дапісаць раман пра Янку Купалу», — кажа Някляеў.

На пытанне, колькі ён плануе прабыць у Лундзе, пісьменнік адказвае наступнае: «Лета дакладна буду, а там як атрымаецца». Ён запэўнівае, што дакладна не збіраецца праводзіць у Швецыі два гады. Жонка Вольга засталася ў Мінску. Пра бытавыя ўмовы прыбывання ў Лундзе ён жартуе так: «Ёсцека дзе жыць. Умовы не горшыя, чым у беларускіх турмах».

Уладзімір Някляеў нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве Смаргонскага раёна. Вядомы паэт. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата, пасля чаго правёў пэўны час у турме і пад хатнім арыштам. Працягвае па сёння займацца грамадскай дзейнасцю.

Зміцер Панкавец

15
Той самы / Адказаць
14.05.2019 / 13:27
Няма ў беларускай мове слова - бежанец. Ёсьць слова - уцекач.
32
Максим Дизайнер / Адказаць
14.05.2019 / 13:30
Володя, оставайся там, и даже не думай возвращаться. Ты заслужил и эту стипендии, и этот отдых!Ты - не борщ...ка, которая на все готовое. Ты - наша настоящая интеллигенция и элита. Человек в возрасте. Жена переедет. Это не проблема. Спасибо дорогим шведам. 
9
Жвір / Адказаць
14.05.2019 / 13:32
goblin -  fas !
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру