Гісторыя, падобная на трылер, здарылася ў Юр'еве-Польскім (Уладзімірская вобласць) у снежні мінулага года, паведамляе мясцовая КП

Двое прыезджых з Беларусі ўвечары апынуліся ў гасцях у выпадковых знаёмых — мясцовых жыхарак. Пасядзелі добра, але тут да жанчын прыйшлі іх мясцовыя прыяцелі. Аднаму з прыезджых гэта не спадабалася, і ён накінуўся на гасцей з нажом.

Ударыўшы кожнага па адным разе нажом у жывот, мужчына ўцёк з кватэры і стаў думаць, як бы схавацца. На абочыне каля дома стаяў аўтамабіль, за рулём — жанчына. Уцякач скокнуў на пярэдняе сядзенне, трымаючы ў руцэ нож, прыставіў яго да шыі жанчыны і запатрабаваў:

— Гані больш жыва, а то заб'ю!

Жанчына перапалохалася і адвезла нападніка, куды ён патрабаваў. На шчасце, ён не выканаў сваю пагрозу, жанчына не пацярпела.

Беларуса затрымалі праз некалькі дзён. Яму пагражае да 12 гадоў за напад і 2 гады за пагрозу забойствам кіроўцы аўтамабіля. Справа перададзена ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0