14.05.2019 / 14:20

На сераду паабяцалі дажджы 

Фота Надзі Бужан

У сталіцы 15 мая будзе воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай слабы туман, месцамі па горадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень + 17 … +19°C, паведамляюць Мінск-навіны.

Па краіне ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Гомеля, прагназуюцца дажджы і навальніцы. Найбольш прахалодна ўдзень будзе ў Віцебску - +15 … +17°C. Тэмпература паветра ў Магілёве, Гродне і Брэсце складзе 17 … +19°C, у Гомелі - да 23 цяпла.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру