14.05.2019 / 14:32

У Польшчы будзе пабудавана атамная электрастанцыя 7

Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі паведаміў аб падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор'і. У эфіры Польскага Радыё міністр сказаў, што па гэтым пытанні вядуцца кансультацыі з мясцовай грамадскасцю, паведамляе radiopolsha.pl

«Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя працы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Памор'я, мясцовая грамадскасць у гэтых месцах ужо практычна падрыхтаваная да такога будаўніцтва. Яе прадстаўнікі азнаёміліся з работай атамных электрастанцый у іншых месцах, і ў выніку мы атрымалі грамадскую згоду на будаўніцтва», - сказаў міністр.

Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Разам з гэтым яна патрабуе менш паліва і абыходзіцца танней у эксплуатацыі, чым, да прыкладу, вугальная электрастанцыя.

Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.

7
Dyno / Адказаць
14.05.2019 / 15:17
Шах и мат, Литва))
0
Жвір / Адказаць
14.05.2019 / 15:49
Jany spačatku prymusili Lietuvu zlikvidavac` Ihnalinskuju AES, a potym uzialisia budavac` svaju... Liahičny rynkavy krok...
Dyno: Шах и мат, Литва))
Dzivak, šach i mat Astraūcu, nasamreč... Ciapier različvac` na prodaž e/e u EZ nijak nie vypadaje... Toļki ūnutrany rynak. Pabudavali b na ūschodzie Mahilioūskaj voblasci -  možna bylo b različvac` na rasiejskaha spažyūca... Vynikaje, što pabudavali sabie atamnuju cacku...

Darečy, miarkuju, što čakac` znižeņnia koštaū na e/e na ūnutranym rynku dlia pryvatnaha spažyūca taksama nia varta...
7
LitvinM / Адказаць
14.05.2019 / 16:48
Так наколькі я чытаў - і не адну плянуюць. І вось жа не вішчыць ніхто са Жмудзі. Фіны будуюць з тым самым Росатама і нічога. 
Я не кажу што трэба тут скакаць ад задавальненьня, што у нас будуецца гэта станцыя. Але ж:
1 - аварыя на Чарнобылі была справакавана самімі супрацоўнікамі і уласным дэбілізмам
2 - у Жмудзі выйшла два аблома са сваей энэргетыкай - адну зачынілі на патрабаваньне Эўропы )тады ўсе баялісь паўтора Чарнобыля), другую ў Вісаганісе прафукалі па розных прычынах
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру