14.05.2019 / 14:48

Макей: Нам камфортна працавалася з Бабічам 7

Фота МЗС Беларусі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў, што прэтэнзій да працы былога расійскага пасла Міхаіла Бабіча «па змесце» ў яго не было. Але па форме некаторыя дзеянні не заўсёды былі дыпламатычныя.

«Нам камфортна працавалася з паслом Расіі», — пракаментаваў кіраўнік МЗС.

Па яго словах, адкліканне Бабіча — унутраная справа расійскага кіраўніцтва.

«Мы гатовыя да ўзмацнення шчыльных, сяброўскіх сувязяў з Расійскай Федэрацыяй з любым паслом, з любымі прадстаўнікамі гэтай краіны. Больш за тое, чырвонай ніткай у ходзе ўсіх нашых выступленняў і размоў падчас знаходжання ў Брусэлі (на саміце Усходняга партнёрства. — NN.by) праходзіла тое, што нам трэба старацца развіваць сувязі паміж Еўразійскімі эканамічнымі і Еўрапейскімі інтэграцыйнымі працэсамі. Па-мойму, ніхто не казаў пра гэта, акрамя Беларусі. Гэта кажа пра тое, што мы адназначна нацэлены не толькі на просты працяг, а на ўмацаванне ўсебаковага шчыльнага супрацоўніцтва з нашымі саюзнікамі».

Наталля Лубнеўская, Брусэль

4
Той самы / Адказаць
14.05.2019 / 15:26
Макей, харррррррррашо лізнуў...

0
Walkman / Адказаць
14.05.2019 / 15:36
Пiсьменна нахiлiлi рахункавода.
1
LitvinM / Адказаць
14.05.2019 / 15:51
Ну так напішы Лаўрушы - ен яго верне, і Вова не супраць будзе. 
А тое, што толькі ты казаў пра суадносіны паміж несумяшчальным ЕАЭС і ЭЗ гаворыць пра адно - халуйства сеньняшняга афіцыйнага Менска перад Масквой, і пра неразуменьне сучаснага сьвета (ці то вольнае ці нявольнае неразуменьне - не істотна, хаця канешне ляпей бы нявольнае, бо калі сьвядома бздуру мелеуе. то зусім кепска)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру