14.05.2019 / 15:21

У ЗША сямейная пара з анкалагічнымі захворваннямі спагнала з вытворцы гербіцыду два мільярды даляраў 10

Суд прысяжных у Каліфорніі абавязаў кампанію Bayer заплаціць больш за два мільярды даляраў па пазове сямейнай пары, у якіх дыягнаставалі неходжскінскую лімфому пасля выкарыстання гербіцыду з гліфасатам Roundup, паведамляе Reuters

Мужчыне і жанчыне паставілі дыягназы ў 2011 і 2015 гадах (зараз і муж, і жонка знаходзяцца ў рэмісіі). Яны сцвярджаюць, што прычынай захворванняў стаў гербіцыд Roundup, якім яны карысталіся больш за 30 гадоў.

Прысяжныя прыйшлі да высновы, што Bayer не папярэдзіла пакупнікоў гербіцыду пра тое, што ён можа выклікаць рак. Пазоўнікам прысудзілі 2,055 мільярда даляраў. Reuters адзначае, што суд вышэйшай інстанцыі, хутчэй за ўсё, знізіць суму кампенсацыі. Bayer ўжо заявіла, што будзе абскарджваць вердыкт.

0
LitvinM / Адказаць
14.05.2019 / 15:53
Ну ў самай дэмакратычнай і вольнай краіне Беларусь яны спагналі б две ямы, две труны і два вянка
0
litvin Babrujskaha pavietu / Адказаць
14.05.2019 / 16:26
    Вось  яна штатаўская  дэмакратыя й грамадзянская супольнасьць у дзеяньні !.... А ці  падаў ўнас з ліку тысячаў анкалягічна хворых у суд  , скажам на вытворцаў  чарнобыльскага  савецкага (расейскага)  рэактара?!
2
Брыдкая пачвара / Адказаць
14.05.2019 / 16:37
Гліфасаты самыя наібольш ужываемыя і ў Беларусі гербіцыды. Прычым і ў сяльгасгаспадарках, і ў фермераў, і ў дачнікаў. У нас распаўсюжаны пад маркай «Торнадо». І завод па праізводству знаходзіцца не так далека ад Мінску. І ніхто не задумваецца аб наступствах.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру