14.05.2019 / 16:02

Беларусь вядзе перагаворы аб арганізацыі прамых авіярэйсаў у Мінск з Амерыкі і Індыі 3

Беларусь вядзе перагаворы з замежнымі краінамі аб арганізацыі прамых рэйсаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а таксама з Індыі. Аб гэтым БелТА паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Пачатак эксплуатацыі другой узлётна-пасадачнай паласы дазволіў прымаць у Нацыянальным аэрапорце ўсе віды паветраных суднаў. Адпаведна з'явілася магчымасць арганізаваць прамыя пералёты з краін далёкага замежжа. «Для гэтага мы цяпер цесна працуем з усімі краінамі свету. У тым ліку абмяркоўваюцца пералёты ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, у Індыю. Пры гэтым улічваюцца далёкасць рэйсаў, колькасць пасажыраў», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, пакуль рана гаварыць аб канкрэтнай даце, калі можа адбыцца першы для беларускага аэрапорта трансатлантычны рэйс. Тым не менш, Уладзімір Кухараў не сумняваецца, што гэта здарыцца. «З улікам нашага тэрытарыяльнага месцаразмяшчэння гэта ўсё роўна адбудзецца, толькі пытанне часу», - дадаў ён.

4
Белачупакабра / Адказаць
14.05.2019 / 16:25
> З улікам нашага тэрытарыяльнага месцаразмяшчэння 

Ну і чым яно прынцыпова лепш чым Кіеў, Варшава?

https://nn.by/?c=ar&i=230416


2
Орк / Адказаць
14.05.2019 / 16:49
Это конечно замечательно, на Вы про своих пассажиров то не забывайте, которые из соседних столиц летают! А то как при совке для иностранцев все а для своих что осталось, этим только порождаете негативное отношение к себе...
1
Жвір / Адказаць
14.05.2019 / 17:46
Vo heta ūžo sur`jozna...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру