Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая прывёў да прысягі новую суддзю Канстытуцыйнага суда Алу Бодак. Ёй 51 год, нарадзілася ў горадзе Роўна (Украіна).
Скончыла юрыдычны факультэт БДУ, а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працавала ў Міністэрстве юстыцыі, а таксама была членам Савета Рэспублікі.
У кадр трапіла пасведчанне, якое атрымала спадарыня Бодак. Адметна, што на ім не напісалі ні слова па-беларуску. На беларускай аформлена толькі пячатка, якой гэтае пасведчанне замацаванае.
Фота БелТА.