14.05.2019 / 17:32

Пуцін ляцеў на самалёце ў суправаджэнні шасці знішчальнікаў ВІДЭА 18

Самалёт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на борце ў аўторак прыляцеў у Ахтубінск Астраханскай вобласці ў суправаджэнні шасці Су-57. Шасцёрка знішчальнікаў суправаджала прэзідэнцкі борт на фінальнай стадыі палёту.

На кадрах бачна, як шэсць знішчальнікаў у адзін шэраг ляцяць справа ад прэзідэнцкага самалёта.

У планах Пуціна ў Ахтубінску — наведванне 929-га Дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра імя Чкалава. Там Пуцін збіраецца пазнаёміцца ​​з рознымі мадыфікацыямі самалётаў Су, МіГ, беспілотнымі лятальнымі апаратамі, новымі сістэмамі ўзбраенняў і перспектыўным ракетным комплексам «Кінжал».

Су-57 — перспектыўны расійскі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення, які распрацоўваецца КБ імя Сухога.

3
Макар / Адказаць
14.05.2019 / 17:46
Панты даражэй за грошы
2
Light_drive / Адказаць
14.05.2019 / 17:47
Вырашылi "подмазаться" - пасля гiсторый с Суперджетам.
2
0.5 / Адказаць
14.05.2019 / 18:00
Боится.Это хорошо.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру