14.05.2019 / 17:48

Пампеа: Трамп імкнецца палепшыць адносіны з Расіяй 2

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нацэлены на паляпшэнне адносін з Расіяй, паведаміў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падчас візіту ў Сочы, перадае Reuters.

Па словах Пампеа, ЗША і Расія, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі, могуць дамовіцца аб супрацоўніцтве, у прыватнасці, у пытаннях барацьбы з тэрарызмам і нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

2
Той самы / Адказаць
14.05.2019 / 19:32
Абама больш за 10 разоў сустракаўся з Пуціным, ужо так пад яго падстрайваўся... але і тое не змог дамовіцца, бо з Расеяй дамовіцца не магчыма. Яна разумее толькі сілу.
0
Котіс / Адказаць
14.05.2019 / 20:30
Ну дык хай здасць Пуціну Украіну, потым краіны Балтыі і астатнюю Еўропу. Ды Аляску хай не забудзе! Можа з Пуціным і пасябруе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру