14.05.2019 / 18:29

Светлагорскія «гангстары» абакралі краму, вырваўшы краты аўтамабілем 1

12 мая ў тры гадзіны ночы ў дачным пасёлку пад Светлагорскам абрабавалі краму. Злодзеі дзейнічалі з размахам, з прымяненнем тэхнічных сродкаў, паведамляе «Ранак».

У міліцыю патэлефанаваў дачнік, які бачыў, як некалькі чалавек ўзломваюць гандлёвы павільён на аўтобусным прыпынку. Неўзабаве нарад міліцыі групы затрымання Светлагорскага аддзела аховы спыніў жыгулі-дзявятку, у якой знаходзіліся трое нецвярозых хлопцаў. У машыне знайшлі прадукты, алкаголь і цыгарэты.

Міліцыянеры аднавілі храналогію падзей. Два 16-гадовых прыяцеля, светлагорац і бабруйчанін, вырашылі адпачыць і папіць піўка. Неўзабаве да іх далучыўся 25-гадовы светлагорац. Калі спатрэбілася дабаўка, старэйшы прапанаваў узяць тое, што «дрэнна ляжыць». Пад'ехалі на яго дзявятцы да гандлёвага павільёна, тросам вырвалі краты на акне. Але ўнутры аказалася яшчэ адна рашотка, якую можна было выламаць толькі са сцяной.

«Гангстары» не разгубіліся і проста ўзламалі дзверы. Узялі алкаголь, закуску, цыгарэты. Дачнікі, якія паднялі трывогу, напужалі хлопцаў, яны скокнулі ў жыгулі і паехалі ў Светлагорск. Падазроную машыну міліцыянеры спынілі каля АЗС-56, на трасе Парычы-Рэчыца.

Кошт скрадзеных прадуктаў склаў 163 рубля 15 капеек. Давядзецца адказваць не толькі за крадзеж і нанесеную шкоду. Паўналетні, які выпіваў з падлеткамі і сеў п'яным за руль, адкажа яшчэ і за гэта.

2
Максим Дизайнер / Адказаць
14.05.2019 / 21:47
Ах-х-ха. Полковники от воздержания совсе страх потеряли. Устримившиесяна захад борщ...ки сделаи все, чтобы мужики ополоумели,и подыхали в обнимку со стаканом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру