«Белінвестбанк» адмяніў прынятае раней рашэнне ўвесці ліміты на зняцце гатоўкі з карткі, паведамляе БелТА.
«Умовы абслугоўвання не змяніліся. Рашэнне адменена», — адзначылі спецыялісты банка.
Як паведамлялася, новыя падыходы першапачаткова павінны былі ўступіць у сілу з 2 мая. Меркавалася, што максімальная сума для зняцця гатоўкі ў банкаматах банка і партнёраў без камісіі будзе складаць 500 рублёў у суткі. Калі картка ў далярах, еўра або расійскіх рублях, то гэта $200, 200 еўра або 15 тысяч расійскіх рублёў.
Усяго ў месяц у рамках бясплатнай сумы прапаноўвалася зняць 1500 рублёў, $600, 600 еўра, 45 тысяч расійскіх рублёў. Акрамя таго, планавалася, што трымальнікі картак Белінвестбанка змогуць бясплатна тры разы на працягу месяца праглядаць баланс у банкаматах і інфакіёсках любых банкаў.
Пазней банк прыняў рашэнне павялічыць ліміты на зняцце гатоўкі.
Гэтыя правілы павінны былі ўступіць у сілу з 13 мая.
У выніку банк вырашыў адмовіцца ад увядзення лімітаў.