На апошнім пасяджэнні суд адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мехрдада Джамшыдыяна і пастанавіў аддзелу па грамадзянстве і міграцыі перагледзець справу. Сёння АГіМ прыняў рашэнне — Джамшыдыян усё адно павінен пакінуць краіну, добраахвотна. У яго ёсць тры месяцы, паведамляе Human Constanta.

Сёння Мехрдада Джамшыдыяна адпусцілі да сям'і, праз 11 месяцаў знаходжання ў ізалятары. Пасля суда, які прайшоў на мінулым тыдні і загадаў перагледзець справу Мехрдада, АГіМ Маскоўскага раёна Мінска вынес рашэнне аб добраахвотнай дэпартацыі. Яму выдадуць дазвол на выезд тэрмінам 3 месяцы. Гэта фактычна азначае, што Джамшыдыян павінен якім-небудзь чынам за 3 месяцы знайсці краіну, якая пагодзіцца яго прыняць.

Джамшыдыян з сям'ёй пражывае ў Беларусі амаль 25 гадоў, усё жыццё яго і яго сям'і звязанае з Беларуссю. За час, пакуль ён знаходзіўся ў зняволенні, у яго здарыўся інфаркт, а яго жонка перажыла аперацыю з-за анкалагічнага захворвання.

Чытайце таксама:

Няпростая гісторыя кахання беларускі і іранца Алены і Мерхдада Джамшыдзіяна хутка можа скончыцца трагічна

Беларусь адмовілася надаць статус бежанца іранцу, якога на радзіме чакае пакаранне смерцю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0